Герб Чачні
Герб Чачэнскай рэспублікі — афіцыйны дзяржаўны сімвал Чачні. Зацверджаны 22 чэрвеня 2004 года.
Апісанне
правіцьГерб Чачні — круг у двухмернай плоскасці з чатырохколеравай — чырвона, жоўта, сіне і нейтральна белай выявай. Ва ўнутранай частцы белага круга выяўлены Знак Адзінства, Вечнасці як нацыянальны чачэнскі арнамент чырвонага колеру. Стылізаваныя горы, гістарычная вежа вайнахаў і нафтавая вышка ў сінім колеры. Кампазіцыйнае рашэнне квадрат у крузе. Жоўтыя каласы пшаніцы на сінім фоне сіметрычна апраўляюць унутраны круг, сімвалізуюць багацце чачэнскага народа. У верхняй частцы каласы вянчаюць паўмесяц і зорка жоўтага колеру на сінім фоне. На знешнім завяршальным крузе выяўлены чырвоны ўзор з арнаментаў у чачэнскім нацыянальным стылі на жоўтым фоне. Знешняя акантоўка герба — сіняга колеру.
З 2020 года выяву герба размяшчаюць на сярэбраным французскім шчыце.
Гісторыя
правіцьГерб Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
правіцьГерб Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя — сімвалічная выява паўляжачага воўка з паднятай галавой. Воўк размешчаны на нацыянальным арнаменце, які пераходзіць у круг у выглядзе паўмесяца, у ніжняй частцы якога размешчаны 9 зорак, якія адпавядаюць колькасці чачэнскіх супольнасцяў — тукхумаў.
Заканадаўча было вызначана толькі апісанне герба, органы ўлады Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя ўжываюць розныя варыяцыі герба, часцей за ўсё чорна-белую выяву.