Герман Іванавіч Экерт
беларускі ўрач
Герман Іванавіч Экерт (ням.: Hermann Martin August Eckert; 10 лістапада 1835 — 19 жніўня 1871) — беларускі ўрач, доктар медыцыны.
Герман Іванавіч Экерт | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1835[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1871 (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Жонка | Ліна Кёрбер[d] |
Род дзейнасці | урач, хірург |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1835 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Мітаўскай гімназіі . Пасля гэтага скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт.
З 18 жніўня 1862 года звышштатны, пазней штатны ардынатар пры падведамных Прыказу Магілёўскіх богаўгодных установах[2][2][3].
З 19 сакавіка 1866 года выконваў абавязкі аператара (хірурга) у магілёўскай губернскай урачэбнай управе[4].
Адначасова выконваў абавязкі ўрача Магілёўскай духоўнай семінарыі і ардынатара пры яўрэйскім шпіталі[5].
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Лінай Кёрбер (Lina Körber; 1845—1930), дачкой Карла Эдуарда Кёрбера .
Мели пяць дзяцей:
- Луіза (1865-?)
- Ядвіга (1867-69)
- Герман (1868-69)
- Марыя (1869-?)
- Аліса Эрміна (1871-?)
Зноскі
- ↑ Hermann Martin August Eckert // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Памятная книжка Могилёвской губернии на 1863 год. С. 75 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Могилёвской губернии на 1865 год. С. 32 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Могилёвской губернии на 1867 год. С. 69 (руск.)
- ↑ Hermann* Martin Eckert (ням.)