Герт Гротэ
Герт Гротэ (нідэрл.: Geert Groote, інакш Герхард Грут, нідэрл. Gerhard Groet або Герардус Магнус, лац. Gerardus Magnus; 1340, Дэвентэр — 20 жніўня 1384, Дэвентэр) — нідэрландскі багаслоў і прапаведнік.
Герт Гротэ | |
---|---|
нідэрл.: Geert Grote | |
Дата нараджэння | кастрычнік 1340[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 1384[1] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | містык, багаслоў |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Florens Radewyns[d] і Фама Кемпійскі[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНавучаўся ў родным Дэвентэры, а затым у Парыжскім універсітэце ў Жана Бурыдана, Нікаля Арэзма. Найбольшую ўвагу надаваў творам Святога Аўгусціна і Бернарда Клервоскага.
Г. Гротэ вёў у маладосці даволі бязладнае жыццё, якое змянілася пасля цяжкай хваробы і духоўных настаўленняў, атрыманых ад свайго былога аднакурсніка Генрыха Эгера з Калькара і Яна ван Рэйсбрука. У 1374 годзе Гротэ становіцца манахам-схімнікам, які жыве ў манастырскай адзіночнай келлі.
Праз некалькі гадоў Г. Гротэ выходзіць з арнемскага манастыра з намерам прапаведаваць супраць сквапных і ўзяўшых шлюб духоўных асоб, спадзяючыся такім чынам вярнуць іх да праведнага жыцця. Да Гротэ далучылася мноства прыхільнікаў і паслядоўнікаў, якія ўтварылі групу Devotio moderna (лац.: Новая набожнасць). З гэтай групы нарадзілася Братэрства агульнага жыцця. Адным з самых значных крокаў гэтага шырока распаўсюджанага братэрства было наследаванне Хрысту.
Светапогляд Г. Гротэ, асабліва ў пытаннях шлюбу, выклікаў незадаволенасць духоўных асоб, у т.л. біскупа, які забараніў Гротэ прапаведаваць. Аднак і пазней яго погляды распаўсюджваліся ў выглядзе гутарак, памфлетаў і невялікіх кніжак.
Г. Гротэ таксама пераклаў на ніжненямецкі дыялект богаслужбовую кнігу Місал.
У лютэранскай царкве ягоны дзень адзначаецца 21 жніўня.