Фама Кемпійскі (Кемпіец, ням.: Thomas von Kempen, нідэрл.: Thomas van Kempen; Томас Хемеркен; каля 1379, Кемпен, Кёльнскае курфюрства — 25 ліпеня 1471, кляштар Віндэсхайм каля Зволле) — нямецкі каталіцкі манах, пісьменнік і містык, меркаваны аўтар трактата «Аб перайманні Хрысту» (напісаны не пазней за 1427 г.), член духоўнага руху «Новая набожнасць» і паслядоўнік Герта Гротэ і Фларэнцыя, заснавальнікаў плыні «Братэрства агульнага жыцця».

Фама Кемпійскі
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Thomas Haemerkken
Псеўданімы Tomáš Hemerken Kempenský[1]
Дата нараджэння каля 1380[2][3][…], 1379[4] ці 1380[5]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня 1471[6] ці 1471[4][7][…]
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці багаслоў, пісьменнік, філосаф, каталіцкі святар, паэт
Мова твораў лацінская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Фама нарадзіўся ў Кемпене недалёка ад Крэфельда ў Кёльнскім курфюрстве ў сям’і Яна і Гертруды Хемеркен у 1380 годзе. Прозвішча адносіцца да прафесіі бацькі, які працаваў кавалём, на паўночна-ніжнефранкскім дыялекце hemerken — маленькі малаток. Маці была настаўніцай.

У 1392 годзе Фама ўслед за сваім братам Янам паступае ў школу ў Дэвентэры ва Утрэхцкім біскупстве. Ён вучыўся да 1399 года і ўвайшоў у рух «Братэрства агульнага жыцця», які быў працягам руху «Новая набожнасць» Герта Гротэ.

Да 4 чэрвеня 2006 года яго астанкі знаходзіліся ў капліцы царквы Міхаіла Арханёла ў Зволе. Цяпер месцам спачыну Фамы Кемпійскага з’яўляецца базіліка Успення Прасвятой Багародзіцы ў Зволе.

Твор «Аб перайманні Хрысту» ўпершыню выдадзены ў царкоўнаславянскім перакладзе Арэста Настурэла на тэрыторыі сучаснай Румыніі ў 1647 годзе, таксама перакладзены на рускую мову ў канцы XVII стагоддзя беларускім філосафам Андрэем Белабоцкім.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. Thomas à Kempis — 2009.
  3. Thomas à Kempis
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  6. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  7. THOMAS A KEMPIS // Dictionnaire de spiritualité. Ascétique et mystique — 60000 с. — ISSN 0336-8106
  8. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.