Герцынская складкавасць

(Пасля перасылкі з Герцынскі арагенез)

Герцынская складкавасць, варысцыйская (варыская) складкавасць — эра тэктагенезу ад сярэдзіны дэвону да сярэдзіны трыясу на ўсіх мацерыках зямнога шара.

Вобласці герцынскай (варыскай) складкавасці

Складкавасць выявілася ва ўтварэнні астраўных дуг, у вулканізме, намнажэнні магугных тоўшчаў флішу, утварэнні складкавых гор (герцынідаў), фарміраванні структур новага тыпу — краявых і перыклінальных прагінаў і запаўненні іх маласавымі фармацыямі. Герцынская складкавасць мела некалькі фаз: акадскую, брэтонскую, судэцкую, астурыйскую, заальскую. На большай частцы абласцей у пермскім перыядзе сфарміраваўся платформавы рэжым. У Паўднёвай Еўропе, на Алтаі і ў Мангола-Ахоцкай сістэме гораўтварэнне завяршылася ў раннім трыясе. У акрэслены час узніклі складкавыя структуры Урала, Мугаджараў, Цянь-Шаня, Цэнтральнага Казахстана, Заходняй і Цэнтральнай Еўропы (паўднёвая Англія, Французскае плато, Вагезы, Шварцвальд, Ардэны, Рэйнскія Сланцавыя горы, Багемскі масіў, Судэты), Паўночнай Амерыкі (Апалачы, Канадскі архіпелаг), Паўднёвай Амерыкі (Анды), Усходняй Аўстраліі, Паўночнай Афрыкі і інш.

Літаратура правіць

  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8.