Ардэны
Ардэ́ны — узвышша, заходні працяг Рэйнскіх Сланцавых гор на поўдні Бельгіі, часткова ў Францыі і Люксембургу.
Ардэны | |
---|---|
фр.: Ardenne ням.: Ardennen валон.: Årdene люкс.: Ardennen | |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працягласць 160 км, вышыня каля 400 м, найбольшая — 694 м (гара Батранж). Платопадобная паверхня, расчлянёная на асобныя масівы глыбокімі далінамі рэк сістэмы Мааса. Складзены з крышталічных і гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў, скамечаных у складкі ў герцынскі арагенез. Радовішчы каменнага вугалю, жалезнай руды, мінеральныя крыніцы. Клімат умераны марскі. Шмат тарфяных балот. Букавыя і дубова-бярозавыя лясы, пасадкі елкі.
Літаратура
правіць- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 42. — 633 с. с ил., 30 л. ил. (руск.)