Мугаджары
Мугаджары — горы ў Казахстане, паўднёвы працяг Урала. Даўжыня з поўначы на поўдзень 200 кіламетраў. Вышыня да 657 метраў (гара Вялікі Бактыбай). Пачынаюцца на поўначы як вузкі горны краж, што падзяляецца на 2 амаль паралельныя хрыбты, паміж якімі размяшчаецца слабахвалістая Алабанская катлавіна шырынёй 15-20 км. Хрыбты ў некаторых месцах злучаюцца невялікімі кражамі. Паўднёвая частка Зхаодняга хрыбта найбольш высокая, моцна расчлянёная. Усходны хрыбет — ланцуг згладжаных сопак, расчлянёных прытокамі ракі Іргіз. Складзены з кварцытаў, гранітаў, псячанікаў. Радовішчы хрому, медзі, фасфарытаў.
Мугаджары | |
---|---|
каз. Мугалжар | |
48°39′ пн. ш. 58°33′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзярнова-злакавыя, злакава-палыновыя сэпы і паўпустыні.
Літаратура
правіць- Мугаджары // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 542. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мугаджары