Герчыкі (руск.: Герчики) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.

Вёска
Герчыкі
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
211 м
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214512 і 214515
Код АКАТП
Герчыкі на карце Расіі ±
Герчыкі (Расія)
Герчыкі
Герчыкі (Смаленская вобласць)
Герчыкі

Геаграфія правіць

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 25 км на поўдзень ад г. Смаленска, за 15 км на захад ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на левым беразе ракі Упакой. Уваходзіць у склад Талашкінскага сельскага паселішча. Аўтобуснае паведамленне са Смаленскам. Насельніцтва — 28 жыхароў (2007).

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Эканоміка правіць

З 1986-га года функцыянаваў летні аздараўленчы лагер смаленскага заводу халадзільнікаў ААТ «Айсберг».

Славутасці правіць

  • Помнік археалогіі: гарадзішча на паўночны ўсход ад вёскі на левым беразе ракі Упакой.
  • Мемарыяльная дошка ў памяць пра Герчыкаўскую падпольную арганізацыю. Усталявана на сядзібным доме Карбутоўскіх у 1981 годзе.
  • Помнік архітэктуры: Царква Троіцы, 1808 год.

Зноскі

Спасылкі правіць