Канюхоўскі сельсавет

(Пасля перасылкі з Глебавіцкі сельсавет)

Канюхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Канюхі.

Канюхоўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Бераставіцкі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Канюхі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 724
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глебавіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глебавічы. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 12 лістапада 1973 года сельсавет перайменаваны ў Канюхоўскі, цэнтр перанесены ў вёску Канюхі[1]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Макаравецкага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Макараўцы, вёскі Астапкаўшчына, Белакозы, Вішнеўка, Генюшы, Ігнатавічы, Кудрычы, Курчоўцы, Лапенеўцы, Лішкі, Парэчча, Пачобуты, Пяцельчыцы, Русакі, Рэпавічы, Сямёнаўка, Трахімы, хутары Дольны Уснар і Служкі)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 724 чалавекі[3], з іх 72,7 % — беларусы, 19,1 % — палякі, 5,9 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.