Крынкаўскі раён
Крынкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1944 гадах. Цэнтр — горад Крынкі. Плошча 0,9 тыс. км² (1941).
Крынкаўскі раён | |
---|---|
Краіна | СССР |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Крынкі |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 20 верасня 1944 |
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Алекшыцкі, Вялікабераставіцкі, Галынкаўскі, Глебавіцкі, Гуранскі, Данілкаўскі, Ёдкавіцкі, Крушынянскі, Крынкаўскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Хамантоўскі, Эйсмантаўскі.
20 верасня 1944 года ў сувязі з перанясеннем цэнтра раёна ў гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца перайменаваны ў Бераставіцкі раён і ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці. Горад Крынкі і частка Крынкаўскага сельсавета пры гэтым выключаны з раёна і перададзены Польскай Народнай Рэспубліцы, з часткі Крынкаўскага сельсавета, што засталася ў БССР, утвораны Сямёнаўскі сельсавет.
Літаратура
правіць- Крынкаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 278. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.