Эйсмантаўскі сельсавет
Э́йсмантаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікія Эйсманты.
Эйсмантаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бераставіцкі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікія Эйсманты |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 090 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Эйсманты. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Свіслацкім раёне. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукевіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Барыскі, Вялікія Ёдкавічы, Жукевічы, Малыя Ёдкавічы, Мацеевічы, Місявічы, Міхаліно, Станявічы, Цыдзікі і Ярмолічы), у склад Алекшыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Кордзікі, Масаляны і Траццякі)[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў Бераставіцкім раёне.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1315 чалавек[2], з іх 51,0 % — палякі, 42,7 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1090 чалавек[4].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.