Глеб Віталевіч Вяршынін

беларускі футбаліст

Глеб Вяршынін (нар. 11 студзеня 2002, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Футбол
Глеб Вяршынін
Поўнае імя Глеб Віталевіч Вяршынін
Нарадзіўся 11 студзеня 2002(2002-01-11)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 80 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 27 (1)
2021   Сцяг Беларусі Дняпро-Юні (Магілёў) 14 (1)
2022   Сцяг Беларусі Орша 14 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 снежня 2022.

Клубная кар’ера правіць

У 2019 годзе выступаў за дубль магілёўскага «Дняпра». У студзені 2020 года падпісаў кантракт з адроджаным клубам, які заявіўся ў Другую лігу[2]. Па выніках сезона 2020 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У першай палове 2021 года знаходзіўся ў асноўнай камандзе «Дняпра», дзе пераважна выхадзіў на замену, а ў ліпені быў пераведзены ў «Дняпро-Юні» ў Другой лізе.

Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. У першай павлое сезона 2022 гуляў пераважна за дубль магіляўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 мая 2022 года ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:1), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды стаў трэніравацца з «Дняпром»[4].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Дняпро   25 2
2020 Д3 Дняпро   17 1
2021 (1) Д2 Дняпро   9 0
2021 (2) Д3 Дняпро-Юні   14 1
2022 (1) Д1 Дняпро   1 0
2022 (2) Д2 Орша   14 0

Зноскі