Глускі раённы выканаўчы камітэт

Глускі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Глускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Глускаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры гарадскога пасёлка Глуск, у будынку па вул. Кірава, 16.

Глускі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Глускі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 213879, Магілёўская вобласць, г.п. Глуск, вул. Кірава, 16
Старшыня Уладзімір Валянцінавіч Кніга
Сайт glusk.gov.by

Старшыні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

  • glusk.gov.by — афіцыйны сайт Глускага раённага выканаўчага камітэта