Глыбо́кая ры́фма — від багатай рыфмы, у якой супадаюць не толькі націскныя склады, але і некалькі пераднаціскных гукаў. Напрыклад: анке́т— банке́т, гады́ — гарады́, мацыё́лу — мацыё́ну, гало́ўнае — галавало́мных. Усе гэтыя прыклады — з сучаснай беларускай паэзіі, аднак глыбокая рыфма выяўляецца і ў даўніх фальклорных творах:

А там ехаў дварані́н
На коніку вараны́м.

Літаратура

правіць