Глікемічны індэкс, паказчык уплыву прадуктаў харчавання пасля іх спажывання на ўзровень цукру ў крыві. Глікемічны індэкс з'яўляецца адлюстраваннем параўнання рэакцыі арганізма на прадукт з рэакцыяй арганізма на чыстую глюкозу, у якой глікемічны індэкс роўны 100. Ва ўсіх астатніх прадуктаў ён мяняецца ад 0 да 100 і болей у залежнасці ад таго, як хутка яны засвойваюцца. Калі прадукту прысвойваецца нізкі глікемічны індэкс, гэта азначае, што пры яго ўжыванні ўзровень цукру ў крыві паднімаецца павольна. Чым вышэй глікемічны індэкс, тым хутчэй падымаецца ўзровень цукру ў крыві пасля ўжывання прадукта і тым вышэй будзе аднамаментны ўзровень цукру ў крыві пасля спажывання ежы. Глікемічны індэкс прадукта залежыць ад некалькіх фактараў - від вугляводаў якія ён змяшчае, колькасць клятчаткі што ён змяшчае, як прадукт тэрмічна апрацоўваўся, змест бялкоў і тлушчоў.

Вынаходніцтва глікемічнага індэксуПравіць

Паняцце глікемічны індэкс упершыню ўведзена ў 1981 доктарам Дэвідам Джэнкінсам, прафесарам універсітэта Таронта ў Канадзе, каб вызначыць, якое харчаванне найбольш спрыяльна для людзей, хварэючых на дыябет. У той час дыета для людзей з дыябетам была заснавана на сістэме вугляводнага разліку і была вельмі складаная і не заўсёды лагічная. Разлік вугляводаў палагаўся на тым, што ўсе прадукты, якія змяшчаюць цукар аказваюць аднолькавае дзеянне на ўзровень цукру ў крыві. Джэнкінс быў адным з першых вучоных, які сумніўна паставіўся да гэтага і стаў даследаваць, як рэальныя прадукты харчавання паводзяць сябе ў арганізмах рэальных людзей. Была пратэставана вялізная колькасць распаўсюджаных прадуктаў. Некаторыя вынікі былі дзіўнымі. Напрыклад, марожанае, нягледзячы на высокі змест у ім цукру, мела значна меншы эфект на ўзровень цукру ў крыві, чым звычайны хлеб. На працягу 15 гадоў медыкі-даследчыкі і навукоўцы па ўсім свеце тэставалі ўплыў прадуктаў харчавання на ўзровень цукру ў крыві і распрацавалі новае паняцце класіфікацыі вугляводаў, заснаванае на глікемічным індэксе.

Для вызначэння глікемічнага індэксу праводзілася серыя эксперыментаў, падчас якіх добраахвотнікі спажывалі розныя прадукты харчавання змяшчаючыя пэўную колькасці вугляводаў (50 г.), а на працягу наступных двух-трох гадзін, кожныя 15 хвілін на працягу першай гадзіны і затым кожныя паўгадзіны, браліся аналізы крыві на вызначэнне ўзроўня цукру. Па выніках аналізаў складаўся графік узроўня цукру ў крыві. Гэты графік параўноўваўся з графікам аналізаў пасля спажывання 50 г. парашка чыстай глюкозы.

Карысць ведання аб глікемічным індэксеПравіць

Для большасці людзей у большасці выпадкаў ежа з нізкім глікемічным індэксам пераважней. Павольнае засваенне ежы і паступовыя ўздым і спад цукру ў крыві пры нізкім глікемічным індэксе дапамагае людзям з дыябетам кантраляваць цукар. Выключэнне складаюць толькі спартсмены, для якіх ежа з высокім глікемічным індэксам можа быць карысная падчас і пасля спаборніцтваў - ежа з высокім глікемічным індэксам дапамагае хутка аднавіць сілы для наступнага спаборніцтва. Ежа з нізкім глікемічным індэксам, спажытая за 2 гадзіны да спаборніцтва, можа дапамагчы спартсменам, забяспечваючы мышцы павольна вылучаемай энергіяй. Гэты жа эфект можа таксама дапамагчы здаровым людзям схуднець.

Хлебная адзінкаПравіць

Іншыя даследчыкі бралі за стандарт для вымярэнняў не глюкозу, а белы хлеб.