Гомельская ГЭС
Гомельская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Віцебскай вобласці, размешчаная на рацэ Тураўлянка ў а/г Гомель. Вызначаная магутнасць 250 КВт.
Гомельская ГЭС | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Вадаём | Тураўлянка |
Электрычная магутнасць, МВт | 250 кВт |
Пабудавана ў 1953 годзе. Забяспечвала электрычнасцю Гомельскі і Вароніцкі сельсаветы Полацкага і палову суседняга Ушацкага раёна. У той час, аднак, нагрузка на электрычныя сеткі былі непараўнальныя з цяперашнімі — сельгаспрадпрыемствы мелі мала абсталявання, а бытавой тэхнікі ў хатах не было зусім. У пачатку 1960-х, са з’яўленнем магчымасці падключэння спажыўцоў да Беларускай энергасістэмы, Гомельская ГЭС як і шэраг малых ГЭС была выведзена з эксплуатацыі.
У пачатку 1990-х Гомельская ГЭС трапіла ў дзяржаўную праграму аднаўлення малых гідраэлектрастанцый. У 1995—1996 (работы выконвала ТАА «Малая энергетыка») і 2013—2014 гадах праведзена поўная рэканструкцыя абсталявання і гідратэхнічных збудаванняў. Вызначаная магутнасць склала 250 КВт.
У адрозненне ад іншых малых гідраэлектрастанцый, Гомельская ГЭС працуе на вадатоку сістэмы бліжэйшых азёр, таму магчымасць уплыву засухі на рэках на прадукцыйнасць турбін зведзена на мінімуму. Абслугоўвае ГЭС 1 чалавек, станам на жнівень 2014 года — электраманцёр Уладзімір Мігачоў. Назіранне і ўпраўленне работай ГЭС ажыццяўляецца з цэнтральнага пульту прадпрыемства электрасетак. Станам на жнівень 2014 года аварый і надзвычайных выпадкаў не здаралася.
Літаратура
правіць- Пастернак Т. Малая энергетика: Гомельская ГЭС в Полоцком районе работает более 60 лет Архівавана 4 сакавіка 2016. // «Витебские вести» — vitvesti.by, 14.08.2014, 09:33
- Афіцыйная старонка Архівавана 11 студзеня 2016. НВТАА «Малая энергетыка»