Кесан-Сіці
Ке́сан-Сі́ці[1] (тагальск.: Lungsod Quezon, англ.: Quezon City) — былая сталіца і самы густанаселены горад на Філіпінах. Размешчаны на востраве Лусон. Кесан-Сіці — адзін з гарадоў і муніцыпалітэтаў, якія ўтвараюць канурбацыю Вялікая Маніла — рэгіён нацыянальнай сталіцы. Горад названы ў гонар Мануэля Кесана, былога прэзідэнта Садружнасці Філіпін, які заснаваў горад. Кесан-Сіці не размешчаны ў правінцыі Кесан, якая таксама была названая ў гонар прэзідэнта. Уключае ў сябе 142 барангая.
Горад
Кесан-Сіці
Lungsod Quezon
| ||||||||||||||||||||||||||
Лёгкая, харчовая, хімічная, металаапрацоўчая прамысловасці. Дзяржаўны ўніверсітэт.
Сярэдняя гадавая тэмпература 27,8 ° C, сярэдняя тэмпература студзеня 27 ° C, ліпеня 28,3 ° C. За год выпадае 2167 мм ападкаў.
Будаўніцтва горада пачалося 12 кастрычніка 1939 г.. З 1948 па 1976 — сталіца Філіпін.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).