Горад жанчын (часопіс)

«Горад жанчын» — беларускі штомесячны часопіс, выходзіць з 2015 года.

«Горад жанчын»
Тып часопіс
Галоўны рэдактар Аксінья Бяляўская
Заснавана 18 сакавіка 2015
Тэматыка жаночы часопіс
Мова руская, беларуская
Перыядычнасць штомесячны
Тыраж 16 000
Вэб-сайт gorodw.by

Гісторыя правіць

Першы нумар надрукаваны ў Мінску ў 2015 годзе як рэкламна-інфармацыйнае выданне тыражом 16 000 асобнікаў.[1][2][3] Да 2016 года часопіс выпускаў “Выдавецкі дом “Турынфо”, а пасля заснавальнікам і выдаўцом стала ТАА “Горад жанчын”. 22 чэрвеня 2016 года часопіс быў зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З моманту заснавання часопіса і па гэты час галоўным рэдактарам з’яўляецца Аксінья Бяляўская.[4][5]

У матэрыялах часопіса падтрымліваюцца напрамкі гендэрнай ідэнтычнасці, прысутнічаюць асноўныя тыпалагічныя і тэматычныя асаблівасці глянцу.[6] У структуру выдання ўваходзяць калонкі беларускіх аўтараў, інтэрв'ю з папулярнымі асобамі, а таксама артыкулы на тэму псіхалогіі, жаночага здароўя, моды і прыгажосці. Кожны матэрыял часопіса падмацаваны меркаваннем эксперта.[7]

У студзені 2021 года часопіс пачаў выдавацца ў digital-фармаце.[8] Да гэтага выданне было друкаваным і выходзіла ў фармаце А4, а з 2020 года – у А5. Часопіс распаўсюджваецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Шэф-рэдактары правіць

  • 2015—2017 — Марыя Сталярова[9]
  • 2017—2018 — Юлія Ваўчок
  • 2018—2019 — Вольга Ропат
  • 2019—2020 — Алеся Мешкуть[10]
  • 2020 па цяперашні час — Маргарыта Дарожкіна

Зноскі

  1. В Беларуси появится "Город женщин"(недаступная спасылка). TUT.BY (27 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 23 лютага 2021.
  2. В Беларуси начнет выходить городской журнал «Город женщин». Marketing.by (2 сакавіка 2015).(недаступная спасылка)
  3. Мы выпускаем журнал для счастливых людей. Mediakritika.by (4 сакавіка 2015).
  4. Главный редактор журнала «Город женщин» Аксинья Белявская. Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (21 верасня 2018).
  5. Главный редактор журнала «Город женщин» Аксинья Белявская. Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (7 сакавіка 2019).
  6. Корнеенко О. Ю. Гендерные стереотипы в контенте женских и мужских журналов (на примере «Мужской.бел» и «Город женщин»)(недаступная спасылка). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (16 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2020. Праверана 23 лютага 2021.
  7. Популярный женский глянец «Город женщин» отметил пятилетие(недаступная спасылка). Marketing.by (23 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021. Праверана 23 лютага 2021.
  8. Журнал «Город женщин» переходит в цифровой формат. Relax.by (29 снежня 2020).
  9. Экс-редактор журнала «Город женщин» Мария Столярова: Белорусский глянец освоил новые правила игры(недаступная спасылка). Marketing.by (27 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 23 лютага 2021.
  10. Алеся Мешкуть - шеф-редактор модного журнала. Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (18 лютага 2020).