Гордыя хлопцы

Гордыя хлопцы (англ.: Proud Boys) — праварадыкальная, неафашысцкая палітычная арганізацыя ў ЗША, якая складаецца толькі з мужчын і прапагандуе палітычны гвалт у ЗША і Канадзе.[1]

Гордыя хлопцы на маршы недзе ў ЗША ў 2020 годзе. Можна пабачыць іх штандар з пеўнем, а таксама пратэстовец на пярэднім плане апрануты ў Fred Perry, што тыпова для гордых хлопцаў.

Групоўка з’явілася спачатку на старонках праварадыкальнага часопіса «Taki's Magazine» у 2016 годзе пад кіраўніцтвам сузаснавальнікам «Vice Media» Гэвіна Макінэса, а імя ўзяла з песні «Proud of Your Boy» («Ганаруся тваім хлопцам») з дыснееўскага мюзікла Аладын з 2011 года.[2]

Гордыя хлопцы паўсталі ў межах руху альт-райт, але з таго часу яны дыстанцаваліся ад альт-райтаў у бок альт-лайтаў, то бок, яны адмовіліся ад ідэнтыфікацыйнай палітыкі і расізма, але ў астатнім захавалі праварадыкальную павестку. Асабліва гэты дрыфт у бок альт-лайтаў сярод гордых хлопцаў узмацніўся пасля беласупрэматысцкага пратэсту «Аб’яднаем Правых» у 2017 годзе.[3]

ЗноскіПравіць

  1. Праварадыкальная: Фашысцкая: Толькі для мужчын: Экстрэмісцкая і расісцкая:
    • Proud Boys(англ.) . Southern Poverty Law Center. Архівавана з першакрыніцы October 16, 2018.
    • The Poisonous Allure of Right-Wing Violence, National Review (19 кастрычніка 2018). «McInnes is open about his glorification of violence. In a speech, he described a clash with Antifa outside a talk he gave at NYU last year: 'My guys are left to fight. And here's the crucial part: We do. And we beat the crap out of them.' He related what a Proud Boy who got arrested told him afterward: 'It was really, really fun.' According to McInnes: 'Violence doesn't feel good. Justified violence feels great. And fighting solves everything.'».
  2. Coaston, Jane The Proud Boys, the bizarre far-right street fighters behind violence in New York, explained. Vox (15 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы October 17, 2018.
  3. After Charlottesville, the American Far Right is Tearing Itself Apart, The Intercept (21 верасня 2017).