Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (груз. გორის სასწავლო სახელმწიფო უნივერსიტეტიი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Горы.

Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
груз. გორის სასწავლო სახელმწიფო უნივერსიტეტი
Арыгінальная назва груз. გორის სასწავლო სახელმწიფო უნივერსიტეტი
Міжнародная назва англ.: Gori State Teaching University
Заснаваны 1999
Размяшчэнне Горы
Сайт gu.edu.ge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

12 верасня 1876 года ў Горы адкрылася Закаўказская настаўніцкая семінарыя, якая дала Грузіі многіх вядомых настаўнікаў.

У жніўні 1935 года вучэльня была адноўлена як двухгадовы педагагічны інстытут, які ў 1939 годзе быў названы Горыскім дзяржаўным педагагічным інстытутам з чатырохгадовым навучаннем. Інстытут быў названы ў гонар грузінскага паэта Нікалоза Бараташвілі. У 1985 годзе ў выніку рэарганізацыі Горыскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н. Бараташвілі быў створаны Горыскі дзяржаўны эканамічны інстытут, пераназваны ў 1997 годзе ў Горыскі дзяржаўны эканоміка-гуманітарны інстытут. 16 ліпеня 1999 года азначаная навучальная ўстанова атрымала статус універсітэта.

Цхінвальскі дзяржаўны педагагічны інстытут быў заснаваны ў 1932 годзе з адным факультэтам - аграбіялагічным. У наступныя гады былі дададзеныя новыя факультэты. Паступова ён ператварыўся ў адукацыйны, навуковы і культурны цэнтр. З моманту свайго заснавання інстытут карыстаўся падтрымкай грузінскіх навукоўцаў. Пасля грузіна-асяцінскага канфлікту 1991 года ў горадзе Горы працягваў функцыянаваць Цхінвальскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Нягледзячы на дрэнную матэрыяльна-тэхнічную базу, супрацоўнікі інстытута захавалі адпаведны ўзровень навучальнага працэсу. 16 чэрвеня 2000 года Цхінвальскі дзяржаўны педагагічны інстытут атрымаў статус універсітэта.

У 2007 годзе адбылося зліццё дзвюх вышэйшых навучальных устаноў — Горыскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Цхінвальскага дзяржаўнага ўніверсітэта, такім чынам быў заснаваны Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

Навучальны працэс у ВНУ вядуць каля 300 выкладчыкаў, ВНУ мае 7 навучальных карпусоў, бібліятэкі і чытальныя залы, спартыўныя пляцоўкі, камп'ютарныя кабінеты-лабараторыі і інш.

Структура правіць

  • Гуманітарны факультэт
  • Факультэт адукацыі, дакладных і прыродазнаўчых навук
  • Факультэт сацыяльных навук, бізнеса і права

Спасылкі правіць