Цхінвалі

горад, сталіца часткова прызнанай Рэспублікі Паўднёвая Асеція

Цхінвалі (ас.: і руск.: Цхинвал, груз. ცხინვალი) — сталіца часткова-прызнанай дзяржавы Паўднёвая Асеція. Паводле грузінскага пункта гледжання — горад у краі Шыда Картлі (Грузія). Першае згадванне пра Цхінвалі ў летапісе[крыніца?] адбылося ў 1380 годзе. З 1922 года — у складзе Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці (ПААВ) Грузінскай ССР, ў 1936—1954 гадах меў назву Сталініры (у гонар Іосіфа Сталіна). У Цхінвалі жыве каля 30 тысяч чалавек — прыкладна як у райцэнтры памерам з Бярозу[1].

Горад
Цхінвалі
ас.: Цхинвал
груз. ცხინვალი
руск.: Цхинвал
Герб
Герб
Краіна
Край
Каардынаты
Кіраўнік
Алан Катаеў
Заснаваны
1398
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Сталінірі (19341961)
Горад з
Плошча
17,46 км²
Вышыня цэнтра
877 м
Насельніцтва
42 333 чалавек (1989)
Шчыльнасць
4054 чал./км²
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
праваслаўныя
Часавы пояс
Тэлефонны код
+799744 і +995344
Паштовы індэкс
100001
Аўтамабільны код
RSO
Афіцыйны сайт
Цхінвалі на карце Грузіі
Цхінвалі (Грузія)
Цхінвалі
Помнік абаронцам Цхінвалі і мірным жыхарам, якія загінулі падчас канфлікту з Грузіяй (1991—1992)
Пасля абстрэла грузінскай артылерыяй (жнівень 2008)

У чэрвені-верасні 1990 года ў Цхінвалі Саветам Народных Дэпутатаў ПААВ у адказ на рашэнне аб прызнанні незаконнымі ўсіх юрыдычных актаў, прынятых пасля 1921 года (а Паўднёвая Асеція вярнулася ў склад Грузіі ў 1922 годзе) прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце і аб стварэнні Паўднёва-Асецінскай ССР.

У ноч з 5 на 6 студзеня 1991 года Грузія ўвяла ў горад часці паліцыі і нацыянальнай гвардыі. У горадзе былі сфарміраваны атрады самааховы, якія выцеснілі грузінскае войска з горада. Пачаліся абстрэлы горада з артылерыі і спробы зноў захапіць яго штурмам.

1 лютага 1991 года грузінскія ўлады адключылі электраэнергію, у выніку чаго загінулі дзясяткі жыхароў горада, асаблівы састарэлыя ў дамах састарэлых і немаўляты ў раддамах. Са студзеня па ліпень 1992 года Грузія вяла інтэнсіўныя артылерыйскія абстрэлы Цхінвалі, што пацягнула за сабою смерць соцен мірных жыхароў.

Насельніцтва каля 30 тысяч чалавек, у асноўным асеціны. У горадзе захаваліся грузінскія помнікі дойлідства — Каўцкая царква св. Георгія (VIII—IX стст.), цэрквы Узнясення Багародзіцы, Квірацхавельская, Згудэрская царква Св. Георгія. У Цхінвалі знаходзіцца рэзідэнцыя епархіі Нікозі і Цхінвалі Грузінскай праваслаўнай царквы.

Пасля 14 жніўня 1992 года ў расійскае войска атрымала мандат СНД на міратворчасць у рэгіёне.

8 жніўня 2008 года горад стаў аб’ектам моцнага абстрэлу грузінскай ракетнай артылерыі, пасля якога грузінскія войскі паспрабавалі захапіць яго наземнымі часцямі. У выніку супраціву паўднёваасяцінскай арміі і пазней далучыўшыхся да яе расійскіх войскаў, горад быў адбіты.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць