Годфрыд Нелер (ням.: Gottfried Kniller, англ.: Godfrey Kneller; 8 жніўня 1646 — 1723) — нямецкі жывапісец, найбольш папулярны партрэтыст Вялікабрытаніі мяжы XVII—XVIII стагоддзяў. Быў пасвечаны ў рыцары кіраўніком Нідэрландаў і каралём Англіі Вільгельмам III. Георг I дараваў яму годнасць баранета.

Готфрыд Нелер
ням.: Gottfried Kneller
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні ням.: Gottfried Kniller
Дата нараджэння 8 жніўня 1646(1646-08-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1723(1723-10-19)[3][4][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Захарыяс Нелер[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Уплыў Рэмбрант і Фердынанд Бол
Уплыў на Якаб ван дэр Рор ван Дордрэхт[d], Фрыдрых Вільгельм Вайдэман[d] і Джон Вандэрбанк[d][6]
Узнагароды
рыцар-бакалаўр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Готфрыд Нелер нарадзіўся 8 жніўня 1646 года ў паўночнагерманскім горадзе Любеку. Вучань Фердынанда Бола ў Амстэрдаме; правёў некалькі гадоў у Венецыі, вывучаў там творы Тыцыяна і Тынтарэта.

Пасяліўшыся з 1674 года ў Лондане, быў да канца свайго жыцця каралеўскім прыдворным жывапісцам і выконваў замовы, якія ў мностве сыпаліся да яго з боку англійскай шляхты. Вялікі поспех мелі яго партрэты дзесяці прыгажунь двара Вільгельма III, створаныя ў перайманне аналагічнай серыі яго папярэдніка Пітэра Лелі. Для залы пасяджэнняў вігаўскага клуба «Кіт-Кэт» стварыў не менш за сорак партрэтаў яго членаў; гэты фармат партрэта (крыху менш за паясны) атрымаў назву «кіт-кэт».

Кнелер пісаў надзвычай хутка і толькі галовы; астатняе ў яго партрэтах дапісвалі вучні і памочнікі.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Gottfried later Godfrey KnellerOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Gottfried (Sir) Kneller
  4. Sir Godfrey Kneller // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  6. https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp04602/john-vanderbank?role=art Праверана 5 сакавіка 2021.