Грамадзянін (партыя)
Палітычная партыя «Грамадзянін» (укр.: Політична партія «Громадянин»; да кастрычніка 2015 года мела назву «Партыя дзяржаўнага нейтралітэту Украіны» укр.: Партія державного нейтралітету України ці ПДНУ[1]) — палітычная партыя Украіны, зарэгістраваная 13 кастрычніка 2004 года пад № 99[2].
Палітычная партыя «Грамадзянін» | |
---|---|
укр.: Політична партія «Громадянин» | |
Лідар | Андрэй Плакіда |
Дата заснавання | 13 кастрычніка 2004 |
Штаб-кватэра | Кіеў, вул. Антонавіча, б. 25-в |
Ідэалогія | нейтралітэт |
Сайт | neytralitet.org.ua |
Ідэалогія
правіцьПартыя прапагандуе дэмакратычную і эканамічна моцную дзяржаву, спыненне руху Украіны да вайсковых блокаў, паглыбленне супрацы з суседзямі. У 2005 годзе партыя выступала за вывад ЧФ РФ з тэрыторыі Украіны (АР Крым)[3].
Гісторыя
правіць4 чэрвеня 2004 года ў Кіеве адбыліся ўстаноўчыя зборы партыі. За аснову праграмы быў узяты тэзіс з Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны (Украіна «ўрачыста абвяшчае пра намер стаць у будучыні ўстойліва нейтральнай дзяржавай, якая не ўдзельнічае ў вайсковых блоках і прытрымліваецца трох няядзерных прынцыпаў: не прымаць, не вырабляць і не набываць ядзернай зброі»)[4].
На выбарах у Вярхоўную Раду 2006 года ПДНУ не ўдзельнічала. Дзейнасць праводзілася на тэрыторыі АР Крым. На мясцовых выбарах 2006 года ў Крыме супрацоўнічала з прарасійскімі сіламі, увайшоўшы да «Блоку Куніцына»[5].
Выканонваючай абавязкі старшыні партыі была Вольга Грыгор’ева. Пераемнікам стаў Андрэй Плакіда[6].
У кастрычніку 2015 года партыя змяніла назву на Палітычная партыя «Грамадзянін»[1].
Сімволіка
правіцьДэвіз: «Нейтралітэт — выбар Украіны». Сімволіка:
- распазнавальны знак, які мае выяву ў форме авалу. Пасярэдзіне выява — контурная карта Украіны белага колеру (асноўны колер эмблемы), вакол якой змяшчаюцца тры блокі аднолькавага памеру і розных па колеры (сіні, чырвоны, зялёны). Сіні блок (Еўрапейскі свет) — злева, чырвоны (Еўраазіяцкі свет) — справа, зялёны (Мусульманські свет) — знізу. Зверху выявы паўколам змяшчаецца назва партыі — партыя дзяржаўнага нейтралітэту Украіны. У назве ўсе літары аднолькавыя па памеры і колеры (чорныя);
- сцяг — простакутнае палотнішча белага колеру, з суадносінамі шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3. На сцягу размешчана выява ў форме авалу, як і ў выпадку з распазнавальным знакам. Адваротны бок сцяга — люстраны адбітак верхняга боку[7].
Зноскі
- ↑ а б Оприлюднення відомостей з Єдиного державного реєстру юридичних осіб та фізичних осіб-підприємців No 334 (29) 2015 рік Архівавана 27 верасня 2016. (укр.)
- ↑ Основні відомості про політичні партії в Україні (укр.). www.cvk.gov.ua. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 26 лістапада 2018.
- ↑ Володимир Зубанов: Партія державного нейтралітету виступає за виведення Чорноморського флоту Росії з території України (укр.)
- ↑ Створили Партію державного нейтралітету України (укр.). Архівавана з першакрыніцы 4 березня 2016. Праверана 4 лютого 2013.
- ↑ Гай-Нижник П. Партія державного нейтралітету України (ПДНУ) // Українська багатопартійність: політичні партії, виборчі блоки, лідери (кінець 1980-х – початок 2012 рр.). Енциклопедичний довідник. – К.: ІПіЕНД ім. І.Ф.Кураса НАН України, 2012. – С.309–310 [ukranian].
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: невядомая мова (спасылка) - ↑ Партія державного нейтралітету України повідомила Мін'юсту про зміну керівника (укр.)
- ↑ Партія державного нейтралітету України (укр.)
Спасылкі
правіць- Проведемо Партію державного нейтралітету України у парламент. І це буде для України повна сенсація(недаступная спасылка) (укр.) — інтэрв’ю.