Грандвальская Біблія

Грандвальская Біблія — ілюмінаваны рукапіс Бібліі, створаны ў 835 годзе ў абацтве Святога Марціна  (руск.). Да пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю абацтва Муцье-Грандваль  (англ.). Цяпер захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы (Add. 10546).

Базіліка Святога Марціна[d]
Грандвальская Біблія. 830-я
Брытанская бібліятэка
(інв. Add MS 10546)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Рукапіс, верагодна, створаны ў абацтве Муцье-Грандваль  (англ.), дзе працаваў самы вядомы скрыпторый эпохі Каралінгаў. Біблія зроблена ў перыяд паміж 830 і 840 адмыслова для гэтага бенедыктынскага абацтва, заснаванага абацтвам Святога П'ера ў Люксёі  (фр.). Манастыр ператварыўся ў капітулу  (укр.) ў 1115 годзе. У 1534 годзе, з прыняццем Рэфармацыі ў Муцье  (руск.), яго кіраўнік рушыў у Дэлемон з рукапісам. Паміж 1595 і 1606 гадамі ў кнігу быў дададзены спіс канонаў. Манастыр распусцілі ў 1802 годзе ў выніку Канкардату 1801 года  (руск.).

Рукапіс знойдзены дзецьмі на гарышчы дома былога кіраўніка Дэлемона ў 1821—1822 гадах. Яны прадалі яго адвакату Алексісу Бенату, які прадаў манускрыпт у сакавіку 1822 Генры Спайр-Пасавану, букіністу з Базеля. Пасля спробы продажу ў Францыі, рукапіс, нарэшце, быў набыты Брытанскім музеем у 1836 годзе, адкуль патрапіў у Брытанскую бібліятэку

Апісанне правіць

Рукапіс змяшчае тэкст Вульгаты, адрэдактаваны Алкуінам, адзін з трох асобнікаў, ілюмінаваны ў эпоху Турскага скрыпторыя  (руск.) разам з Першай Бібліяй Карла Лысага. Рукапіс змяшчае 4 мініяцюры на поўную старонку, пастаўленыя перад кнігамі Быцця, Сыходу, Евангеллем і пасля Апакаліпсісу (f.5v, 25v, 352v, 449v). Таксама маюцца 4 сюжэтныя ініцыялы, фарбаваныя, залатыя і сярэбраныя (f. 234r, 262v, 390v, 411v), інцыпіт  (руск.)  займае цэлую старонку (f.1v), каноны Яўсевія  (руск.) дэкараваны архітэктурнымі дэталямі (f. 349v-351r) і арнаментам (f.408v-409r), а таксама прысутнічаюць буквіцы ў пачатку кожнай кнігі.

Зноскі

Літаратура правіць

Бібліяграфія правіць

  • DUFT (Johannes), éd., Bibel von Moutier-Grandval, British Museum Add. Ms. 10546 [Facsimilé et commentaires], Bern : Verein Schweizerischer Lithographiebesitzer, 1971
  • Herbert Kessler  (англ.), The Illustrated Bibles from Tours, Studies in Manuscript Illumination, 7 (Princeton: Princeton University Press, 1977), pp. 5, 14, pls 1, 44, 48, 87, 107.
  • Ingo Walther et Norbert Wolf, Codice illustres. Les plus beaux manuscrits enluminés du monde (400-1600), Paris, Taschen, 2001, 504 p. (ISBN 382285963X), p. 460

Спасылкі правіць