Гран-пры Расіі (англ.: Russian Grand Prix) — этап Формулы-1, які праводзіцца ў Расіі ў Сочы на трасе «Сочы Аўтадром» у Алімпійскім парку з 2014 года.

Сцяг Расіі Гран-пры Расіі
Сочы Аўтадром
Месца правядзення

Сочы

Краснадарскі край
Кругоў 53
Даўжыня круга 5 848 м
Даўжыня гонкі 309 745 м
Больш за ўсё перамог у Гран-пры
Пілот Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан (2)
Каманда Германія Mercedes (3)
Апошняя гонка (2016)
Пераможца

Германія Ніка Росберг

Поўл-пазіцыя

Германія Ніка Росберг

Шпаркі круг

Германія Ніка Росберг

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

14 кастрычніка 2010 года быў падпісаны кантракт на правядзенне Гран-пры да 2020 года з апцыёнам на падаўжэнне. З расійскага боку кантракт падпісаў генеральны дырэктар ААТ «Цэнтр перадачы тэхналогій будаўнічага комплексу Краснадарскага краю „Амега“» Міхаіл Капірулін, а фінансаванне гарантавалі подпісы пад асобнай дамовай кіраўніцтва ААТ «Лукойл», ГК «Ростэхналогіі», кампаніі «Базавы элемент» і ААТ «Мегафон».

Першая гонка адбылася 12 кастрычніка 2014 года[1].

Пераможцы Гран-пры Расіі правіць

Год Пілот Канструктар Месца Справаздача
2021   Льюіс Хэмілтан Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача  (руск.)
2020   Вальтэры Ботас Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача  (руск.)
2019   Льюіс Хэмілтан Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача  (руск.)
2016   Ніка Росберг Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача  (руск.)
2015   Льюіс Хэмілтан Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача  (руск.)
2014   Льюіс Хэмілтан Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача  (руск.)

Гісторыя правіць

СССР правіць

Праекты правядзення Гран-пры Формулы-1 у Расіі (СССР) з’явіліся яшчэ ў 1980-х гадах, замест Гран-пры Венгрыі 1986 года першая гонка ў сацыялістычнай краіне магла прайсці ў СССР[2].

У 1982 годзе глава Формулы-1 Берні Эклстоўн прыязджаў у СССР для правядзення перамоў пра правядзенне Гран-пры СССР, у 1983 годзе маскоўскі этап быў уключаны ў папярэдні каляндар чэмпіянату свету. Трасу планавалася арганізаваць на Вараб’ёвых гарах у Маскве. Бюракратычныя бар’еры перашкодзілі правядзенню Гран-пры[3].

Расія правіць

У 2001 году прэзідэнтам Расіі Пуціным быў зацверджаны план будаўніцтва аўтадрома «Пулкаўскае кальцо» паблізу аэрапорта «Пулкава»[4][5].

У 2003 годзе ўрадам Масквы быў зацверджаны праект будаўніцтва трасы ў раёне Малжанінаўскі (Паўночная акруга Масквы) для правядзення этапу Формулы-1[6].

У сакавіку 2008 года прайшлі перамовы Берні Эклстоўна з губернатарам Пецярбурга Валянцінай Матвіенка пра правядзенне Пецярбургскага этапу[3].

Зноскі

Спасылкі правіць