Грачык Спірыдонавіч Мелікян

Грачык (Гракія) Спірыдонавіч Мелікян (2 лістапада 1913(1913-11-02), Тыфліс11 ліпеня 1941(1941-07-11), Магілёў) — армянскі кампазітар савецкага перыяду.

Грачык Спірыдонавіч Мелікян
арм.: Հրաչյա Սպիրիդոնի Մելիքյան
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 лістапада 1913(1913-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 ліпеня 1941(1941-07-11) (27 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Бацька Spiridon Melikyan[d][1]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар

Біяграфія

правіць

Сын кампазітара і музыказнаўцы-этнографа С. А. Мелікяна. У 1933—1935 гадах навучаўся ў музычным тэхнікуме імя Гнесіных (цяпер Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных) па класе кампазіцыі М. Ф. Гнесіна.

Працягнуў вучобу ў Маскоўскай кансерваторыі. Вучань Вісарыёна Шабаліна.

Пасля заканчэння кансерваторыі ў 1940 годзе атрымаў размеркаванне на працу выкладчыкам у Ерэванскую кансерваторыю.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў армію. Загінуў у ліпені 1941 года ў баях пад Магілёвам.

Творчасць

правіць
  • Сюіта для 2-х фартэпіяна (1934)
  • Прэлюдыя для фартэпіяна (1935)
  • Сюіта для сімфанічнага аркестра (1935)
  • Прэлюдыя і фуга (1936)
  • П’есы для скрыпкі і фартэпіяна (1936)
  • Саната для віяланчэлі і фартэпіяна (1937)
  • Струнны квартэт (1938)
  • Паэма «Давід Сасунскі» (1939—1940).

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Большая русская биографическая энциклопедия. (3 CD)

Спасылкі

правіць