Гродзі

пералік значэнняў у Вікіпедыі

Назву Гро́дзі маюць:

Населеныя пункты правіць

Беларусь правіць

Назва правіць

На паўночным захадзе сённяшняй Беларусі ёсць прозвішча Гродзь, у Наваградскім раёне — прозвішча Гродус.

У Перапісе вялікалітоўскага войска 1528 г. сярод радуньскага баярства вядомы “Гродвил Богдановичъ”, імя Гродвіл гэта двухасноўнае балцка-літоўскае Grod-vil'as. У ім першую аснову звязваюць з літоўскімі адыменнымі прозвішчамі Gruodis, Gruodys[1], якія звязаныя з літоўскім gruodas “замерзлая зямля; замаразкі”, далей да дзеяслова grūsti з зусім "ваярскім" значэннем “церці, падрабняць, малоць; мучыць, біць; гнаць”[2].

Апроч трох вёсак з назвай Гродзі, у Браслаўскім раёне (каля Мілашак) былі Гродзішкі. Усе яны раўнамерна размешчаныя ўздоўж цяперашняй літоўскай мяжы, паміж Браславам і Ашмянамі. Зусім паралельна ім з літоўскага боку мяжы — Gruodiškė, Gruodiškis, Gruodiškiai (> польск. Grodyszki "Гродзішкі"). У аўтахтонным літоўскім вымаўленні Гервяцкага краю Гродзі называюцца Gruodžiai, таксама ад імя Gruodis. Значэнне гэтага імені можна перадаць як "Той, хто трушчыць (ворагаў)".

  1. Daiva Sinkevičiūtė. Nežinomi Lietuvos Metrikos dvikamieniai asmenvardžiai su pirmaisiais apeliatyviniais dėmenimis // Baltistica LIII (2) 2018 303-325. С. 309 C. 309.
  2. В.Н. Топоров. Прусский язык. E-H. М., 1979. С. 315-317.