Грунвальды
Гру́нвальды, Гры́нвальды — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 34 км на ўсход ад горада Паставы, за 1,6 км на паўночны захад ад вёскі Луцк Казлоўскі, у басейне ракі Ласіца.
Грунвальды | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,35 км |
Шырыня | 0,30 км |
Плошча | 0,09 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,05 км |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,30 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.
Схілы катлавіны невыразныя, месцамі разараныя. Упадае ручай.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.