Гру́па а́рмій «F» (ням.: Heeresgruppe F) — адна з груп армій Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Група армій «F»
ням.: Heeresgruppe F
Краіна  Трэці рэйх
Падпарадкаванне Трэці рэйх
Уваходзіць у Галоўнае камандаванне сухапутных войскаў вермахта
Тып Група армій
Войны Другая сусветная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Максіміліян фон Вейхс

Другая сусветная вайна правіць

Была сфарміравана 12 жніўня 1943 года ў 13-й ваеннай акрузе пад кіраваннем штаба асобага прызначэння оберкватэрмайстара. Падчас Другой сусветнай вайны група армій «F» дзейнічала на Балканах. З 25 жніўня 1943 года адначасова называлася Глаўнакамандаваннем Паўднёвага Усходу (ням.: Oberbefehlshaber Südost). У падпарадкаванні групы армій знаходзіліся ўсе нямецкія войскі на акупаваных тэрыторыях Югаславіі, Грэцыі і Албаніі, а таксама на прылеглых астравах Міжземнага мора. Таксама камандаванне групы фактычна ажыццяўляла кіраўніцтва войскамі ўсташскай Харватыі і сербскіх калабарацыяністаў. Да другой паловы 1944 года, галоўнай задачай падраздзяленняў групы армій было ажыццяўленне акупацыйных функцый і барацьба з партызанскім рухам на тэрыторыях Грэцыі і Югаславіі. У выніку Балгарскай аперацыі савецкія войскі занялі Балгарыю і выйшлі на балгарска-югаслаўскую мяжу, увайшоўшы ў баявое сутыкненне з войскамі групы армій «F». У ходзе Белградская аперацыі Чырвонай Арміі нямецкія войскі былі разбітыя і адступілі ў Венгрыю і паўднёвыя раёны Германіі. Частка сіл групы армій «F» ўдзельнічала ў баях за Будапешт. 25 сакавіка 1945 года група армій «F» была расфарміравана.

Баявы склад групы армій «F» правіць

Кастрычнік 1943

Кастрычнік 1944

Люты 1945

Камандуючы групай армій правіць

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Буркхарт Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4.
  • Залесский К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия.Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0.