Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Самалі

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Самалі — кантынгент савецкіх вайскоўцаў у Самалі, якія аказвалі падтрымку ў ваенным будаўніцтве.

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Самалі
Гады існавання 1962—1977
Краіна  СССР
Тып ваенспецы і ваенныя саветнікі
Колькасць каля 4000 за ўвесь час
Дыслакацыя  Самалі

Ваенная дапамога краіне разгорнута ў 1962 годзе, калі Савецкі Саюз прадаставіў крэдыт на суму $32 млн для мадэрнізацыі арміі і павелічэння яе колькасці. З 1964 года ў Самалі стала паступаць у велізарных колькасцях савецкая ваенная тэхніка. Будаваліся аэрадромы, палігоны, іншыя ваенныя аб’екты. Для падтрымкі ўсіх гэтых мерапрыемстваў тут працавалі сотні савецкіх вайскоўцаў і ваенна-тэхнічных саветнікаў. У розныя гады па лініі Міністэрства абароны ў краіне пабывала каля 4 тыс. вайскоўцаў. Дзякуючы іх намаганням Самалійская нацыянальная армія стала адной з найбольш добра ўзброеных у Афрыцы. Дзяржава выступала ключавым саюзнікам СССР у рэгіёне[1].

Значны ўклад у будаўніцтва самалійскай арміі ўнёс галоўны ваенны саветнік Васіль Шахновіч, кіраўнік савецкага кантынгенту ў 1969—1971 гадах[2].

У 1974 годзе СССР і Самалі падпісалі поўнамаштабны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве, які меркаваў «навучанне самалійскага ваеннага персаналу і прадастаўленне ўзбраення і іншага ваеннага рыштунку Самалійскай Дэмакратычнай Рэспублікі з мэтай узмацнення яе абароннага патэнцыялу».

У 1977 годзе ў Самалі адбываецца вайна з Эфіопіяй, якая таксама была саюзнікам Савецкага Саюза. У канфлікце Масква зрабіла стаўку на другую. Некаторыя савецкія спецыялісты з Самалі былі перанакіраваны ў Эфіопію[3][4].

Крыніцы

правіць
  1. Алексей Алексеев. Не страна, а одно название: Что произошло в Сомали за 60 лет независимости // Комерсантъ : газета. — 4 июля 2020.
  2. Богдашич Сергей, Тишкевич Василий. Жизнь под грифом «секретно». Генерал Василий Шахнович был больше известен в Африке, чем на своей родине — Случчине(недаступная спасылка) // Інфа-Кур’ер : газета. — 2010. — 5 мая.
  3. Татьяна Жоливе. От воинов к ветеранам // Российский совет по международным делам, 1 июля 2021
  4. Сергей Коломнин. Солдаты четырех континентов и трех океанов // Независимое военное обозрение : газета. — 24 февраля 2012.

Літаратура

правіць