Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Эфіопіі
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Эфіопіі — кантынгент савецкіх вайскоўцаў у Эфіопіі, якія аказвалі падтрымку ў грамадзянскай вайне 1974—1991 гадоў і ваенным будаўніцтве.
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Эфіопіі | |
---|---|
Гады існавання | 1977—1991 |
Краіна | СССР |
Тып | ваенспецы і ваенныя саветнікі |
Колькасць | 11 000 за ўвесь час |
Дыслакацыя | Эфіопія |
Удзел у |
Грамадзянская вайна ў Эфіопіі Вайна за Агадэн Вайна за незалежнасць Эрытрэі |
Савецкая ваенная дапамога краіне пачалася пасля звяржэння манархіі і ўсталявання рэжыму ЧВАС. З 1987 года Масква працягнула падтрымку, але ўжо новаму кіраўніцтву на чале з Рабочай партыяй.
Замежны кантынгент прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з эрытрэйскім сепаратысцкім рухам. У 1977—1978 гадах савецкія вайскоўцы таксама адзначыліся ў вайне Эфіопіі з Самалі за правінцыю Агадэн. Хоць абедзве краіны ўзялі курс на пабудову сацыялізму і атрымлівалі дапамогу ад Крамля, але ў канфлікце Масква заняла бок эфіопаў, вывеўшы сваіх спецылістаў з Самалі[1][2]. У перыяд эфіопа-самалійскага супрацьстаяння савецкія сілы страцілі 33 чалавекі загінулымі[3] .
Камандзіроўкі ў краіну былі таемнымі, так як СССР адмаўляў свой удзел у баявых дзеяннях. Спецыялісты і саветнікі працавалі ў чужой форме і без права перапіскі з роднымі. У сямейных афіцэраў іх жонкі не ведалі, куды і як надоўга адпраўлялі іх мужоў. Камандзіровачныя дакументы і прызначэнні знішчаліся. Усё гэта адбілася ў постсавецкі час, калі ўдзельнікі вайны ў Эфіопіі сталі змагацца за прадстаўленне ветэранскіх ільгот. Праз адсутнасць дакументальных пацверджанняў ім было вельмі складана ці зусім немагчыма даказаць сваю службу[1][2].
У 2021 годзе ў Расіі ўтвораны Клуб ветэранаў вайны ў Эфіопіі. За ўвесь час праз «гарачую кропку» прайшлі 11 000 вайскоўцаў[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Татьяна Жоливе. От воинов к ветеранам // Российский совет по международным делам, 1 июля 2021
- ↑ а б Сергей Коломнин. Солдаты четырех континентов и трех океанов // Независимое военное обозрение : газета. — 24 февраля 2012.
- ↑ Россия и СССР в войнах XX века. Книга потерь // Г.Ф. Кривошеев, В.М. Андроников, П.Д. Буриков и др. — М. : Вече, 2010.— 624.