Грушавы сок
Грушавы сок — прадукт, які атрымліваецца з груш.
Сок
правіцьСвежавыціснуты грушавы сок звычайна мае каламутны выгляд і густую кансістэнцыю. Грушавы сок прадаецца ў крамах разліты ў пачкі або пластмасавыя ці шкляныя бутэлькі. Грушавы сок багаты хімічным складам. Высокае ўтрыманне калію дапамагае выводзіць камяні з нырак, умацоўвае сасуды і лечыць мочакаменную хваробу.
Разнавіднасці
правіць- Грушавы мёд, або густы грушавы сок, званы таксама глейкая груша або грушавы канцэнтрат, — непразрысты, цёмна-карычневы (аж да чорна-карычневага) загуслы сок з грушы (часам у яго дадаюць яблычны сок). Вырабляецца, у асноўным, у цэнтральнай Швейцарыі. Падобныя прадукты (vin cuit або raisinée) вядомыя ў кантонах Юра, Во і Фрыбур. Фабрычная вытворчасць пад лэйблам «Бірнель» наладжана фірмай Уніпекцін у Эшанцы.
- Грушавы сідр — алкагольны напой са зброджанага соку грушы. Ён падобны на яблычны сідр як па працэсу вытворчасці, так і па аналагічных параметрах, напрыклад, змест спірту — ад 5 да 8, 5 аб.%. У адрозненне ад звычайнага сідру, грушавы змяшчае шмат цукру.