Грушаўскі сквер
Грушаўскі сквер (руск.: Грушевский сквер) — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Дзекабрыстаў, Парашутнай, Папаніна[1]. Высажаны ў 1935 г. і пэўны час вядомы як "Сквер Дзекабрыстаў[2]".
Грушаўскі сквер | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Размяшчэнне | |
53°53′10″ пн. ш. 27°31′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Назва скверу прысвоена рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 23 верасня 2009 года, па назве гістарычнага прадмесця Грушаўка, якое ўзнікла ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя[1].
У пачатку XXI ст. сквер аточаны вышыннымі навабудамі, яго плошча зменшылася. Пратэст мясцовых жыхароў выклікала тое, што кампанія «Датч Стар» у канцы 2017 сабралася дабудаваць да жылога комплексу «Гранд Хаўз» яшчэ чатыры пад’езды на месцы часткі Грушаўскага скверу. Мінгарвыканкам у 2018 годзе зменшыў плошчу скверу пад будаўніцтва, у снежні 2019 анансаваў, але затым скасаваў грамадскія абмеркаванні новага праекту дэталёвага планавання. 12 студзеня 2020 мясцовыя жыхары выйшлі ў сквер і абвязалі дрэвы шалікамі, заклікаючы беражліва ставіцца да прыроды. Жыхары раёна Грушаўка пасля беспаспяховых скаргаў у шматлікія інстанцыі запісалі відэазварот да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі[3]. Старшыні Савета Рэспублікі і Мінгарвыканкама выязджалі на месца, каб дэталёва разабрацца ў тым, што адбываецца. Высечка дрэў у выніку была спынена[4].
Зноскі
- ↑ а б Аб прысваенні найменаванняў безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаванні могілак г. Мінска(недаступная спасылка). Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў (23 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 4 ліпеня 2017.
- ↑ Тамара Хамицевич. Грушевские турникмены // Вечерний Минск, 19.05.2022 № 22 (12993), с. 32
- ↑ svaboda.org
- ↑ zviazda.by
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх