Ганна Тэрэзія Маргарэт (Грэта) Юхансан (швед. Anna Teresia Margareta (Greta) Johansson; 9 студзеня 1895 — 28 студзеня 1978) — шведская спартсменка, плыўчыха, заваявала залаты медаль на летніх алімпійскіх гульнях 1912 г.

Грэта Юхансан
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя скачкі ў ваду і плаванне[d][3]
Нарадзілася 9 студзеня 1895(1895-01-09)[1]
Памерла 28 студзеня 1978(1978-01-28) (83 гады)
Грамадзянства
Рост 173 см
Вага 60 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася і вырасла ў Стакгольме. Яе бацька працаваў кансьержам. Грэта 7 гадоў вучылася ў «Klara folkskola», дзе лічылася добрай вучаніцай. З дзяцінства выяўляла цікавасць да плавання, у 1905 годзе атрымала дазвол на заняткі плавання ў стакгольмскім басейне «Strömbadet». Па скачках у ваду з трампліна трэніравалася ў Ліза Рэгнел, у 1908 г. выйграла свае першыя спаборніцтвы па скачках з трампліна.

На летніх алімпійскіх гульнях 1912 г. заняла першае месца на спаборніцтвах па скачках у ваду, стаўшы тым самым першай шведкай — залатым алімпійскім медалістам. Пасля перамогі яна ў 1913 г. стала трэнерам па плаванні.

Грэта выйшла замуж за прафесійнага плыўца і трэнера Эрнста Брандстэна, які таксама ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях-1912 і заняў 7-е месца, і разам з ім эмігравала ў ЗША, дзе ўнесла вялікі ўклад у развіццё водных відаў спорту.

У 1973 г. Грэта Юхансан разам з мужам уключана ў Залу славы сусветнага плавання.

Зноскі

  1. а б Kungsholms kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0011/C I/21 (1895-1896), bildid: 00026610_00005 — С. 2. Праверана 26 красавіка 2018.
  2. Anna Teresia Margareta, f. 1895 i Kungsholm Stockholms stad // Swedish Census 1900Riksarkivet. Праверана 26 красавіка 2018.
  3. (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.