Гуадалетэ (ісп.: Guadalete) — рака ў Іспаніі ў правінцыях Кадыс і Севілья. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Сьера-дэ-Грасалема, рака ўпадае ў Кадыскі заліў каля Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя. Даўжыня — 159 км, плошча басейна — 3360 км². Расход вады 10 м³/с.[2]

Гуадалетэ
Характарыстыка
Даўжыня
Басейн 3 360 км²[1]
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 36°45′21″ пн. ш. 5°23′42″ з. д.HGЯO
Вусце Кадыская бухта[d]
 • Каардынаты 36°34′44″ пн. ш. 6°14′30″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Кадыская бухта[d]
Краіна
=
physical
Гуадалетэ
Гуадалетэ
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найбуйнейшымі прытокамі з’яўляюцца Гуадальпаркун (правы) і Махасеітэ (левы). На рацэ тры вадасховішчы — Аркос, Борнас і Саара-эль-Гастар; гарады — Херэс-дэ-ла-Франтэра, Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя і Аркас-дэ-ла-Франтэра.

Пасля ліўневых дажджоў Гаўдалетэ выходзіць з берагоў. Моцныя паводкі назіраліся ў 1881, 1917, 1930, 1963, 1996 гадах. У час паводкі 1963 года расход вады ў рацэ дасягаў 1400 м³/с.

У ліпені 711 года ў бітве каля ракі вестготы пад камандаваннем караля Родэрыха пацярпелі паражэнне ад войск Тарыка ібн Зіяда, што было пачаткам арабскай заваёвы Пірэнейскага паўвострава.[3]

Крыніцы правіць

  1. а б https://www.sciencedirect.com/science/article/abs/pii/S0022169415004783
  2. M. González del Tánago, M. D. Bejarano, D. García de Jalón, J. C. Schmidt Biogeomorphic responses to flow regulation and fine sediment supply in Mediterranean streams (the Guadalete River, southern Spain) // Journal of Hydrology. — 2015-09-01. — Т. 528. — С. 751–762. — ISSN 0022-1694. — DOI:10.1016/j.jhydrol.2015.06.065
  3. Battle of Guadalete (англ.).