Бені-Суэйф (мухафаза)

(Пасля перасылкі з Губернатарства Бені-Суэйф)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Бені-Суэйф — мухафаза ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бені-Суэйф. Размешчана ў цэнтры краіны, на поўдзень ад мухафазы Эль-Фаюм, на поўнач ад мухафазы Эль-Мінья і на захад ад мухафазы Чырвонае Мора, мухафаза Эль-Гіза мяжуе з Бені-Суэйфам на захадзе і паўночным усходзе.

Бені-Суэйф
араб. محافظة بني سويف‎‎
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 3 154 100 чал. (28 сакавіка 2017)[2]
Плошча
  • 10 954 ± 1 км²[1]
Вышыня
над узроўнем мора
128 м
Бені-Суэйф на карце
Код ISO 3166-2 EG-BNS
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

У Старажытным Егіпце цяперашняя тэрыторыя мухафазы ўваходзіла ў склад дваццатага нома. У часы да адміністрацыйнай рэформы, калі Егіпет дзяліўся на 42 рэгіёны, мухафаза Бені-Суэйф займала тэрыторыю дваццатага і дваццаць чацвёртага рэгіёну.

Славутасці

правіць

Помнікам старажытнасці з’яўляецца Медумскі некропаль, дзе знаходзіцца Медумская піраміда — адна з самых старажытных егіпецкіх пірамід, пабудаваная ў 2600 годзе да нашай эры. Будаўніцтва скончылася пры фараоне Снофру — першым кіраўніку з чацвёртай дынастыі. Помнікі часоў фараонаў таксама ёсць у вёсках Абу-Сір, Іхнасья, Дашаша, Эль-Хіба, Эль-Мадаль і інш. Ёсць копцкія манастыры і цэрквы.

Зноскі