Губны цалавальнік

Губны цалавальнік — адміністрацыйная пасада ў сістэме губнога кіравання Старажытнай Русі. Губныя цалавальнікі былі з лепшых людзей, якія прысутнічалі яшчэ на судзе намеснікаў, і існавалі з 15411549 да 1669 у якасці памагатых губных стараст. На 1 губу было не больш 4 цалавальнікаў. Тэрмін службы іх не быў вызначаны. Яны атрымоўвалі дапамогу, а з пачатку XVII ст. маглі служыць і па найманні. Але часцей служылі яны па выбары сотных людзей. Да 1649 года яны таксама прысылаліся ў Маскву, а затым іх пачалі прыводзіць да прысягі ваяводы ў прысутнасці губных стараст. Галоўнымі абавязкамі іх былі вышук разбойнікаў і кантроль над дзеяннямі губнога старасты. Па грамаце 1601 года яны мелі і фінансавыя функцыі.