Гудрон (фр.: goudron) — чорная смалістая маса, атрымліваецца пасля адгона з нафты паліўных і алейных фракцый. Выхад гудрона 15-30% ад масы нафты. Галоўныя складовыя часткі гудрона: алеі, не адагнаныя пры перагонцы нафты, нафтавыя смолы, цвёрдыя асфальтападобныя рэчывы (асфальтэны, карбены, карбоіды), смалістыя рэчывы кіслотнага характару (асфальтагенавыя кіслоты і іх ангідрыды). Шчыльнасць — 0,95-1,0 г/см³.