Адкрыць галоўнае меню

Гу́нар Гу́нарсан (ісл.: Gunnar Gunnarsson; 18 мая 1889, Вальцьоўфстадур-21 лістапада 1975) — ісландскі пісьменнік.

Гунар Гунарсан
Gunnar Gunnarsson.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 18 мая 1889(1889-05-18)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 лістапада 1975(1975-11-21)[1][2] (86 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, паэт
Валодае мовамі: Ісландская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Пісаў на ісландскай і дацкай мовах. Прадстаўнік неарамантызму ў ісландскай літаратуры. У 18 гадоў з'ехаў у Данію (вярнуўся ў 1939), дзе ў 1912-14 апублікаваў першы раман «Гісторыя роду з Борга». Падчас 1-й сусветнай вайны 1914-18 Гунарсан імкнуўся выратаваць сваю веру ў «дабро» і «чалавечнасць» (раманы «Адрынутыя», 1916, «Дабрашчасныя ўбогія духам», 1920). Жыццё без прыўкрасаў, блізкасаць да прыроды, — адзіная абарона ад супярэчнасцей эпохі — такая ідэя 5-томнага аўтабіяграфічнага рамана Гунарсана «Царква на гары» (1923-28). Гунарсан — аўтар цыкла раманаў на гістарычныя тэмы: «Пабрацімы​​» (1918), «Чорная птушка» (1929), «Ёўн Арасан» (1930), «Віківакі» (1932), «Смутак пустыні» (1940), "Памінальная імша "(1952) і інш. У 1954 напісаў псіхалагічную аповесць пра рыбакоў «Саната мора».

  1. 1,0 1,1 Gunnar Gunnarsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gunnar Gunnarsson // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116927054 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.