Гунтарс Крастс (лат.: Guntars Krasts; нар. 16 кастрычніка 1957 года, Рыга) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1997-1998 гадах.

Гунтарс Крастс
лат.: Guntars Krasts
прэм’ер-міністр Латвіі
7 жніўня 1997 — 26 лістапада 1998
дэпутат Еўрапейскага парламента
20 ліпеня 2004 — 13 ліпеня 2009
дэпутат Еўрапейскага парламента
1 мая 2004 — 19 ліпеня 2004
Нараджэнне 16 кастрычніка 1957(1957-10-16)[1] (66 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1976 года працаваў рабочым. У 1982 годзе скончыў эканомічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта. Да 1991 года працаваў эканамістам, потым да 1995 года працаваў у прыватным бізнэсе.

У 19951997 гадах быў міністрам эканомікі. Пасля адстаўкі Андрыса Шкелэ ўзначальваў урад Латвіі (19971998), затым на працягу года быў віцэ-прэм'ерам і міністрам еўрапейскіх спраў. У 1998 і 2002 гадах ад партыі «За Айчыну і свабоду / Руху за нацыянальную незалежнасць Латвіі» атрымаў месца дэпутата Сейму.

Быў назіральнікам у Еўрапарламенце, а з мая па ліпень 2004 года быў дэпутатам Еўрапарламента 5-га склікання. У выніку выбараў 2004 года абраны ў Еўрапарламент 6-га склікання. Быў членам групы «Саюз за Еўропу нацый», віцэ-старшынёй эканамічнага і валютнага камітэта. На агульнаеўрапейскіх выбарах у 2009 годзе прайграў выбары ў Еўрапарламент.

Зноскі

  1. Guntars Krasts // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.