Гур’евы

расійскі купецкі род

Гур'евы — буйны рускі купецкі род, які ідзе ад пасадскіх людзей Яраслаўля.

Родапачынальнік сям'і Гур'евых — Гурый Назар'еў. Яго брат Дружына актыўна садзейнічаў разгрому польскіх інтэрвентаў. Пасля ўзыходжання Міхаіла Фёдаравіча (1613) браты атрымалі званне госцяў і хутка занялі бачнае месца сярод маскоўскага купецтва. Багацце Гур'евых вырасла на гандлі з гарадамі Сібіры, Казанню, Астраханню, з замежжам. У 1640 г. Гур'евы завялі каля вусця р. Яік (цяпер р. Урал) буйныя рыбныя промыслы, на якіх эксплуатавалі працу сотняў работных людзей. Для іх аховы ад «калмыцкіх і казацкіх пагромаў» у 1640 г. госць Міхаіл Гур'евіч Гур'еў з братамі пабудаваў умацаваны драўляны астрог (пасля — горад Гур'еў, цяпер — Атыраў). Зацвярджэнне Гур'евых на Яіку парушала інтарэсы вольных казакоў, якія спрабавалі разбурыць гарадок і забіць Гур'евых. У 1645 г. урад, зацікаўлены ў асадніцтвы Прыкаспійскага раёна, выдаў Гур'евым указ, якім дазволіў пабудову каменнага горада і вызваліў на 7 гадоў ад падаткаў іх промыслы (18 тыс. руб). Пабудова горада пачалася ў 1647 г. і каштавала каля 290 тыс. руб. На пабудове каменнага горада Гур'евы збяднелі.

Літаратура правіць

  • Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. — М, 2000. — 1040 с. ISBN 5-901364-01-5