Гя́лванай[1] (літ.: Gelvonai, традыцыйная беларуская назва — Гелваны) — мястэчка ў Шырвінтаскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Гялванайскай сянюніі. Размешчана за 16 км на захад ад Шырвінтаса. Насельніцтва на 2011 год — 284 чалавекі.

Мястэчка
Гялванай
літ.: Gelvonai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Гелваны
Вышыня цэнтра
116 м
Насельніцтва
  • 284 чал. (2011)
Часавы пояс
Гялванай на карце Літвы
Гялванай (Літва)
Гялванай

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Першы пісьмовы ўcпамін пра Гелваны (ням.: Gelwen) у крыжацкім апісанні дарог Вялікага Княства Літоўскага і датуецца 1385 годам. У гэты час яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1642 годзе ў Гелванах быў пабудаваны пратэстанцкі збор, у 1686 годзе — касцёл, пры якім існаваў кляштар францысканцаў.

У XVIII стагоддзі Гелваны знаходзіліся ў валоданні Жабаў, таму часам мястэчка называлі Жабавам. 22 жніўня 1744 года кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Гелванам прывілей на кірмашы.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Гелваны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Гелванах было 30 будынкаў.

Найноўшы час правіць

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Гелваны апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 286 чал., з іх 140 каталікоў, 5 праваслаўных і 141 іўдзей[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 284 чал.

Славутасці правіць

 
Могілкавая капліца
  • Капліца-пахавальня Плятэраў (XIX ст.)
  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1897)
  • Могілкі каталіцкія, капліца

Страчаная спадчына правіць

  • Касцёл і кляштар францысканцаў (XVII ст.)
  • Сядзіба Плятэраў (XIX ст.)

Зноскі

Спасылкі правіць