Гёйгёль (азерб.: Göygöl — «блакітнае возера») — горад у Азербайджане, адміністрацыйны цэнтр Гёйгёльскага раёна. Заснаваны ў 1819 годзе як калонія Еленендорф нямецкімі каланістамі з Швабіі.

Гёйгёль
азерб.: Göygöl
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1819
Вышыня цэнтра
697 ± 1 м
Насельніцтва
  • 25 758 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
AZ2500
Гёйгёль на карце Азербайджана
Гёйгёль (горад) (Азербайджан)
Гёйгёль (горад)
Гёйгёль (горад) (Азербайджан)
Гёйгёль (горад)

Да 1938 года горад называўся Еленендорф, з 1938 па 2008 — Ханлар[2] у гонар азербайджанскага рэвалюцыянера Ханлара Сафараліева. Размешчаны на правым беразе ракі Гянджачай (прыток Куры), за 10 км на поўдзень ад горада Гянджа.

Зноскі

  1. http://www.goygol-ih.gov.az/page/12.html
  2. карта Азербайджана — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).