Гібулічы
вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Гібулічы, Гродзенскі раён)
Гібу́лічы[1] (трансліт.: Hibuličy, руск.: Гибуличи) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Капцёўскага сельсавета.
Вёска
Гібулічы
| ||||||||||||||||||||
У 1940—1954 гадах цэнтр Гібуліцкага сельсавета. Да 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Малахавіцкага сельсавета, да 1977 года — у склад Каробчыцкага сельсавета[2].
Назва правіць
Назва адыменнага балцка-літоўскага паходжання, ад антрапоніма (даўнейшага імя) Gibulis. Антрапанімічны корань Gib- звязваецца з літоўскім gybti "слабець, чэзнуць, марнець", geibti "марнець; страчваць прытомнасць; здыхаць"[3]. Семантычна антрапонім блізкі да значэння "здыхля".
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ D. Ivoška. Litauische historische Personennamen in dem Marienburger Tresslerbuch der Jahre 1399–1409 // Acta Linguistica Lithuanica LXXXI, 2019. С. 104.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гібулічы