Гіда Эйрыксдоцір

Гіда Эйрыксдоцір з Хордалана (нарв.: Gyða Eiríksdóttir) — паўлегендарная Нарвежская каралева, жонка Харальда I Цудоўнавалосага. Яна дзейнічае ў «Коле Зямным» Сноры Стурлусана («Сага пра Харальда Цудоўнавалосага»)[1].

Гіда Эйрыксдоцір
нарв.: Gyða Eiríksdóttir
Нараджэнне каля 852
Смерць не раней за 930
Род Род Харальда I Прыгожавалосага[d]
Бацька Эйрык з Хордаланда[d]
Муж Харальд I Хорфагер
Дзеці Ólöf árbót Haraldsdóttir[d], Rørek Haraldsson[d], Sigtrygg Haraldsson[d], Frode Haraldsson[d] і Torgils Haraldsson[d]

Біяграфія

правіць

Гіда нарадзілася каля 852 года ў Хордалане. Яна была дачкой Эйрыка, караля Хордалана, аднаго з дробных кіраўнікоў раздробненай Нарвегіі. Легенда пра Гіду апісвае аб’яднанне краіны як частку яе гісторыі кахання з Харальд I Цудоўнавалосым. Апошні кіраваў тады дробным Каралеўствам Вестфал, прапанаваў Гідзе выйсці за яго замуж[2]. Яна адказала, што не стане яго жонкай, пакуль Харальд «не стане каралём усёй Нарвегіі». Таму Харальд пакляўся не абразаць і не расчэсваць валасы, пакуль не стане адзіным каралём Нарвегіі. Праз дзесяць гадоў, у 872 годзе, Харальд стаў каралём аб’яднанай Нарвегіі. Ён абрэзаў валасы, пасля чаго змяніў эпітэт «Калматы» на «Цудоўнавалосы». Ён паслаў за Гідай, нагадаўшы ёй пра яе абяцанне, і яны пажаніліся[3].

Большасць сучасных гісторыкаў лічаць гэтую гісторыю праўдзівым прыкладам рыцарскага рамана, якія былі папулярныя ў той час, калі быў напісаны «Кола Зямное» (XIII стагоддзе).

  • Алаў Краса Года, жонка ярла Торыра маўклівага і бабка Эйвінда Загубнік Скальдаў;
  • Храрэк;
  • Сігтруг;
  • Фродзі;
  • Торгісль (Сноры Стурлусан атаясамліваў яго з Тургейсам ірландскай гісторыі).

Крыніцы

правіць
  1. Snorre Sturlasøn. Harald Haarfagres saga. Heimskringla.no. Праверана 25 мая 2016.
  2. Gyda Eiriksdotter (Gyða Eiríksdóttir). Det Norske Samlaget. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2016. Праверана 25 мая 2016.
  3. Mary MacGregor. Stories of the Vikings - Harald Fairhair. The Baldwin Project. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 15 мая 2016.

Літаратура

правіць