Гімназія № 36 (Мінск)

Гімназія № 36 — сярэдняя навучальная ўстанова ў Цэнтральным раёне Мінска.

Гімназія № 36
Ранейшыя назвы Школа № 166
Заснавана 1984 год
Дырэктар Аляксей Алегавіч Мацкевіч (на 2020 год)
Тып гімназія
Адрас  Беларусь, г. Мінск, вул. Чэхава, 8
Сайт gymn36.minsk.edu.by

Мінуўшчына правіць

1 верасня 1984 года была адкрытая школа № 166. У тым жа годзе хутка ў школы з’явілася бібліятэка. Першы выпуск вучняў адбыўся ў 1986 годзе.

З 1997 года па 2007 год школа стала Республіканскай інавацыйнай пляцоўкай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі: школа ўдзельнічала ў эксперыменце ўсталявання 12-гадовай мадэлі агульнаадукацыйнай сярэдняй школы і ва ўсталяванні 10-бальнай сістэмы адзнакі вучняў.

У 1998 годзе прысвоены статус школы з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы і ліцэйскімі класамі, статус школы высокай санітарна-гігіенічнай культуры.

У 2001 годзе адбылася эксперыментальная праверка комплекснага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у арганізацыі навучальнага працэсу і кіраўніцкай дзейнасці.

У 2003 годзе ў школе прайшоў семінар-практыкум для кіраўнікоў адміністрацый горада Мінска «Комплексная інфарматызацыя сістэмы адукацыі Цэнтральнага раёна».

1 верасня 2011 года школа № 166 у выніку атэстацыі і акрэдытацыі атрымлівае статус гімназіі.

З 2013 года ў першую суботу кастрычніка праводзіцца Дзень пасвячэння ў гімназісты.

4 снежня 2015 года ў гімназіі прайшла дабрачынная акцыя «Спорт для ўсіх»[1] або таксама «Спартсмены — дзецям»[2].

Бібліятэка правіць

Гімназісцкая бібліятэка існуе з 1984 года. Станам на 2020 год, агульны фонд бібліятэкі складае больш за 42 702 паасобнікаў, З іх навучальны фонд — 24 472 паасобнікі, Фонд літаратуры — 18 230 паасобнікаў. Бібліятэка штогод атрымлівае больш за 45 перыядычных выданняў, у тым ліку 18 моладзевых.

Вучнёўскія гурткі правіць

1990—1991 гадах нараджаецца фальклорны ансамбль «Весялухi» пад кіраўніцтвам настаўніц Тамары Станіславаўны Макарэвіч, Наталлі Маркаўны Макарэвіч, Наталлі Міхайлаўны Каляды. Гурток удзельнічаў і перамагаў у тэлеконкурсах «Запрашаем на вячоркi», «Спадчына». У 1992 годзе ансамбль «Весялухi» стаў дыпламантам фальклорнага фестывалю ў Італіі.

1995—1996 гадах ствараецца ансамбль «Эўрыдыка» пад кіраўніцтвам І. А. Рукавіцынай.

2000—2001 гадах у школе з’явіляецца новая традыцыя — вясенні фестываль, агляд дзіцячай і юнацкай творчасці «Белая Русь».

З 2012 года дзейнічае тутэйшы клуб «Што? Дзе? Калі?».

Дырэктары правіць

  • Анатолій Мікалаевіч Падароўскі (1984—1993)
  • Сяргей Уладзіміравіч Велікароднаў (1993—2013)
  • Андрэй Валер’евіч Стрыгельскі (2013—2018)
  • Аляксей Алегавіч Мацкевіч (2018—дагэтуль)

Вядомыя выпускнікі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць