Тавісуплеба (груз. თავისუფლება, «Свабода») — дзяржаўны гімн Грузіі, адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў Грузіі, нароўні з сцягам і гербам, з красавіка 2004 г. пасля бяскроўнай «рэвалюцыі ружаў», у выніку якой улада перайшла ад Эдуарда Шэварнадзэ да Міхаіла Саакашвілі. Музыка ўзята з дзвюх опер Захарыя Паліяшвілі (18711933) — «Даісі» («Змярканне») і «Абесалом і Этэры», аўтар тэксту — сучасны грузінскі паэт Давід Маградзэ, які выкарыстаў цытаты з вершаў грузінскіх паэтаў-класікаў — Акакія Цэрэтэлі, Грыгола Арбеліяні і Галактыёна Табідзэ.

Сакартвелас сахелмсіпа гімні «Тавісуплеба»
Дзяржаўны гімн Грузіі «Тавісуплеба»
საქართველოს სახელმწიფო ჰიმნი „თავისუფლება“
Нотны запіс гімна Грузіі
Нотны запіс гімна Грузіі
Аўтар слоў Давід Маградзэ, 2004
Кампазітар Захарыя Паліяшвілі
Краіна
Зацверджаны 2004

гімн Грузіі

Гісторыя

правіць

Новы грузінскі гімн быў зацверджаны парламентам Грузіі 20-га мая 2004 года, праз пяць месяцаў пасля адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварнадзэ, былога міністра замежных спраў у апошнім савецкім урадзе. Адпаведны законапраект быў вынесены на першае пленарнае пасяджэнне шостай сесіі парламента краіны 22 красавіка 2004 года Георгіем Габашвілі, міністрам культуры ва ўрадзе Саакашвілі.

Да таго афіцыйным гімнам краіны з’яўляўся «Дзідэба зетцыт куртгеўлс» (груз. დიდება ზეცით კურთეულს), які выкарыстоўваўся ў Дэмакратычнай Грузінскай Рэспубліцы 1918 — 1921-га гадоў і потым — з 1990 да 2004 у постсавецкай Рэспубліцы Грузія.

Новы гімн хутка набыў папулярнасць дзякуючы сваёй лірыцы, якая была значна прасцейшай за ў нечым архаічныя ды цяжкія да запамінання словы яго папярэдніка.

Тэкст гімна

правіць
Грузінскі тэкст Транслітарацыя Пераклад на беларускую
თავისუფლება

ჩემი ხატია სამშობლო,
სახატე მთელი ქვეყანა,
განათებული მთა-ბარი,
წილნაყარია ღმერთთანა.
თავისუფლება დღეს ჩვენი
მომავალს უმღერს დიდებას,
ცისკრის ვარსკვლავი ამოდის
ამოდის და ორ ზღვას შუა ბრწყინდება,
და დიდება თავისუფლებას,
თავისუფლება დიდება!

Chemi khat’ia samshoblo,
Sakhat’e mteli kveq’ana,
Ganatebuli mta-bari
Ts’ilnaq’aria Ghmerttana.
Tavisupleba dghes chveni
Momavals umghers didebas,
Tsisk’ris varsk’vlavi amodis
Amodis da or zghvas shua brts’q’indeba,
Dideba tavisuplebas,
Tavisuplebas dideba!

Святы абраз — радзіма наша,
І свет — бажніца для яе.
Даліны і горы нам пазначыў
Бог на святым зямлі стале.
Свабода шле да нас вітанні,
З ёй славы мы не прамінём.
Уздымецца зара світаньня
Паміж двух мораў прамянём.

Спасылкі

правіць