Гіпакамп (спадарожнік)
Гіпака́мп (N XIV Hippocamp, S/2004 N 1) — маленькі ўнутраны спадарожнік Нептуна. Ён быў адкрыты Маркам Шоўалтэрам на архіўных здымках, зробленых тэлескопам Хабла ў 2004—2009 гадах.
Гіпакамп | |
---|---|
спадарожнік Нептуна | |
![]() | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Марк Шоўалтэр |
Дата адкрыцця | 1 ліпеня 2013 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 105 300 км |
Эксцэнтрысітэт | 0 |
Перыяд абарачэння | 23 гадз |
Нахіл арбіты | 0° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 16—20 км |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | невядома |
Фізічныя характарыстыкі
правіцьДыяметр S/2004 N 1 складае прыкладна 19 кіламетраў[1].
Арбітальныя характарыстыкі
правіцьS/2004 N 1 абарачаецца вакол Нептуна паміж арбітамі Ларысы і Пратэя. Вялікая паўвось яго арбіты складае 105,3 тыс. км. Перыяд абарачэння вакол планеты складае каля 23 гадзін[2].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ "Хабл" "разглядзеў" самы маленькі спадарожнік Нептуна на сайце rg.ru, 16 ліпеня 2013
- ↑ NASA Hubble Finds New Neptune Moon
Спасылкі
правіць- CBET No. 3586 (15 ліпеня 2013).
- Hubble Finds New Neptune Moon (англ.). HubbleSite (15 ліпеня 2013). Праверана 15 ліпеня 2013.
- Tilmann Althaus. Neuer Neptunmond entdeckt (ням.). Spektrum.de (15 ліпеня 2013). Праверана 15 ліпеня 2013.
- У Нептуна пацверджана наяўнасць чатырнаццатага спадарожніка