Гіпація Александрыйская

Гіпація Александрыйская, таксама Іпація Александрыйская (стар.-грэч.: Ὑπᾰτία ἡ Ἀλεξάνδρεῖα; 370(?) — 415) — жанчына-вучоны грэчаскага паходжання, філосаф, матэматык, астраном, астролаг. Выкладала ў Александрыі; схаларх Александрыйскай школы неаплатанізму.

Гіпація Александрыйская
стар.-грэч.: Ὑπᾰτία
Дата нараджэння каля 360
Месца нараджэння
Дата смерці сакавік 415
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Theon of Alexandria[d]
Род дзейнасці матэматык, філосаф, астраном, пісьменніца, вынаходніца
Навуковая сфера астраномія, матэматыка, механіка і філасофія
Вядомыя вучні Synesius of Cyrene[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Адукацыю Гіпація атрымала пад кіраўніцтвам свайго бацькі, Тэона Александрыйскага, які належаў да ліку вучоных Александрыйскай школы.

Каля 400 года Гіпація была запрошаная чытаць лекцыі ў Александрыйскай школе, дзе заняла адну з вядучых кафедраў — кафедру філасофіі. Выкладала філасофію Платона і Арыстоцеля; таксама выкладала матэматыку, займалася вылічэннем астранамічных табліц. Напісала каментары да сачыненняў Апалонія Пергскага і Дыяфанта Александрыйскага, якія да нас не дайшлі.

Смерць

правіць

Гіпація прымала ўдзел у Александрыйскай гарадской палітыцы, маючы ўплыў на кіраўніка горада, прэфекта Орэста. Гэта акалічнасць выклікала пастаянныя спрэчкі з біскупам Кірылам (пасля кананізаваным), таму хрысціянская абшчына лічыла Гіпацію адной з арганізатараў смуты. У 415 годзе група егіпецкіх хрысціян, прыхільнікаў епіскапа Кірылы, напала на Гіпацію і забіла яе.

Хрысціянскі гісторык Сакрат Схаластык віну ў смерці Гіпаціі ўскладае на «нейкага Пятра»:

Навуковы ўклад

правіць

Гіпація, як лічыцца, вынайшла або ўдасканаліла некаторыя навуковыя прылады: дыстылятар (прыбор для атрымання дыстыляванай вады), арэометра (прыбор для вымярэння шчыльнасці вадкасці), астралябію (інструмент для астранамічных вымярэнняў, удасканаліўшы астралабон Клаўдзія Пталамея) і планісферу (плоскую рухомую карту неба).

Многія работы, якія прыпісваюцца Гіпаціі, як лічыцца, напісаныя ў супрацоўніцтве з яе бацькам Тэонам. Найбольш вядомыя працы:

  • каментар да 13-й кнігі «Арыфметыкі» Діяфанта;
  • рэдакцыя трэцяй кнігі каментарыяў Тэона да «Альмагесту» Пталамея;
  • рэдакцыя каментарыяў Тэона да «Пачаткаў» Эўкліда;
  • каментары да «Конікаў» Апалонія Пергскага;
  • «Астранамічны канон».