Гі́пнум (Hypnum) — род імхоў сямейства гіпнавых.

Гіпнум

Гіпнум кіпарысападобны (Hypnum cupressiforme)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypnum Hedw.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  16300
NCBI  49761
EOL  53812
IPNI  ???
FW  179859

Апісанне правіць

Адна- і двухдомныя, звычайна буйныя, радзей дробныя, меза- і ксерафільныя лістасцябловыя імхі. Дзярнінкі зялёныя ці жаўтавата-зялёныя, больш або менш шаўкавіста-бліскучыя. Сцябло ляжачае ці ўзнятае, 2—10 см даўжынёй, перыста-разгалінаванае, радзей простае, парасткі з кручкаватымі канцамі. Лісце серпападобнае, яйцападобна- або падоўжана-ланцэтнае. Спарагоны на бакавых галінках. Каробачка са спорамі на доўгай ножцы, падоўжана-эліпсападобная ці цыліндрычная. Перыстом двайны. Вечка з бародаўкай або дзюбкай.

Пашырэнне правіць

Вядома звыш 60 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я. На Беларусі найбольш часта ў лясах пры аснове дрэў, на гнілой драўніне, глебе, камянях расце гіпнум кіпарысападобны (Hypnum cupressiforme); радзей трапляюцца гіпнум бледнаваты (Hypnum pallescens), гіпнум пладучы (Hypnum fertile), гіпнум расстаўлены (Hypnum imponens).

Літаратура правіць